Справаздачныя мерапрыемствы ў рамках штогадовага творчага праекта «Палітра Бялыніцкага краю», прымеркаваныя Году малой радзімы, адгучалі ў Бялыніцкім раёне
Ў клубных установах ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раена» прайшлі справаздачныя мерапрыемствы ў рамках штогадовага творчага праекта «Палітра Бялыніцкага краю».



Гэта былі канцэртныя праграмы, з удзелам творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў, тэматычныя гасцёўні, выставы работ удзельнікаў аматарскіх аб’яднанняў па дэкатарыўна-прыкладному мастацтву, майстар-классы, прэзентацыі дзейнасці клубных фарміраванняў. Прысвечаны мерапрыемствы былі Году малой радзімы.
У Вішоўскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшоў справаздачны канцэрт «Фарбы роднай зямлі». Суквецце талентаў прадэманстравалі ўдзельнікі клубных фарміраванняў установы. Падчас справаздачнага мерапрыемства супрацоўнікі цэнтра культуры таксама прадставілі прэзентацыю мабільнай выставы «Да вытокаў сваіх вяртаючыся». У экспазіцыі выставы знаходзяцца прылады працы, побытавыя рэчы, прадметы інтэр’еру вясковай хаты. Гэта: жорны, ступа, дзяжа, начоўкі, каромысла, гарлачы, жбаны, качалкі, прасы, самапрадка, посцілкі, ручнікі, адзенне і іншыя рэчы. Усім гэтым карысталіся ў паўсядзённым жыцці нашы продкі.



Экскурсію па выставе змястоўна зрабіла культарганізатар цэнтра культуры Валянціна Сельвянкова. Трэба адзначыць той факт, што многія рэчы перайшлі Валянціне Міхайлаўне ў спадчыну ад бабулі і знаходзяцца ў добрым стане. Чым адметна гэта выстава? Тут можна кожнаму, хто пажадае, паспрабаваць змалоць зерне ў жорнах, адпрасаваць ручнік ці іншую рэч і г.д. Выстава будзе дзейнічаць на працягу ўсяго года і знаеміць жыхароў Вішова і гасцей аграгарадка з гісторыяй малой радзімы.




Людміла Куранкова, метадыст РЦК ДУК «ЦКС Бялыніцкага раена»