Спіс пераможцаў конкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі “Падняпроўскі гармонік”
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях: “Лепшы гарманіст”, “Лепшы ансамбль гарманістаў”, “Народная прыпеўка”, “Аўтарская прыпеўка”, “Народная песня” і “Аўтарская песня”. Удзел прынялі гарманісты-аматары, ансамблі гарманістаў, выканаўцы, аўтары і збіральнікі прыпевак. Усяго на конкурс паступіла 37 заявак ад Магілёўскай вобласці, з якіх 14 – у намінацыях “Лепшы гарманіст” і “Лепшы ансамбль гарманістаў”, 23 заяўкі падалі ў намінацыях “Народная прыпеўка”, “Аўтарская прыпеўка” і “Народная песня”. У намінацыі “Аўтарская песня” не паступіла ніводнай заяўкі.
Конкурс праводзіўся ў мэтах выяўлення і падтрымкі таленавітых, самабытных музыкаў-гарманістаў аматараў; адраджэння, захавання і развіцця ўнікальнага жанру гульні на гармоніку; зберажэнні традыцыйнай музычна-песеннай культуры рэгіёну; захавання і развіцця традыцыйнай народнай культуры, падтрымкі народнай творчасці, захавання лепшых узораў народнай творчасці.
У жніўне 2020 года адбылося пасяджэнне журы конкурсу ў складзе: Балавнёва Іна Васільеўна, намеснік дырэктара УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”, старшыня журы; Глуздоў Аляксандр Мікалаевіч, начальнік аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы»; Камедзька Людміла Васільеўна, вядучы метадыст аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”; Янчыцкая Лізавета Дзянісаўна, метадыст I катэгорыі аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”; Дударава Кацярына Уладзіміраўна, метадыст I катэгорыі аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
Падчас падвядзення вынікаў журы было цяжка вызначыць абсалютных пераможцаў, таму многія ўдзельнікі падзялілі паміж сабой дыпломы I, II і III ступені.
Цырымонія ўзнагароджання і канцэрт пройдуць на адной з пляцовак абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі-2020”.
Арганізатары конкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі “Падняпроўскі гармонік” жадаюць усім удзельнікам творчых поспехаў, натхнення і новых перамог.
Спіс пераможцаў конкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі “Падняпроўскі гармонік”
Кацярына Дударава, метадыст I катэгорыі УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”