Сустрэча ветэранаў працы “Шануем Радзіму і мову сваю”

У рамках акцыі “Кожная пятніца-роднае сваё” ў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна” прайшла святочная сустрэча ветэранаў працы “Шануем Радзіму і мову сваю”.

Вакальнае аматарскае аб’яднанне “Надзея” і народная студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Бадзёрнасць” актыўна бралі ўдзел у канцэртнай праграме. На працягу ўсяго мерапрыемства гучала беларуская мова: удзельнікі чыталі свае любімыя вершы, спявалі песні пад музычныя інструменты , спаборнічалі ў конкурсах, танцавалі беларускія танцы.

Цэнтрам прыцягнення стала выстава белорускіх лялек ручной працы студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Бадзёрнасць" і дыгустацыя нацыянальных страў.


Улада Захаранка, загадчык сектара рэкламы і менеджменту ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна”