“Свае, знаёмыя – у галоўных ролях”
На пярэдадні Сусветнага дня тэтра ў Краснапольскім раённым Цэнтры культуры прашло мерапрыемства прысвечанае гэтаму святу – інтэрактыўны экскурс у гісторыю тэатральнага мастацтва Краснапольшчыны “Свае, знаёмыя – у галоўных ролях”.
Прысутныя змаглі пазнаёміцца з гісторыяй старэйшага аматарскага тэатра Беларусі – народнага тэтра Краснапольскага раённага Цэнтра культуры, гісторыяй міжрэгіянальнага фестываля “Тэатральныя вечарыны”, што ўжо шмат гадоў праходзіць у Краснаполлі, з планамі на будучыню.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел артысты народнага тэатра Л. Зырына, І. Ткачоў, Ю. Мотрычаў, С. Каплунова, П. Выганны і іншыя. Яны расказалі прысутным аб сваім шляху да тэатра, творчай кар’еры. Адказвалі, з задавальненнем, на розныя пытанні, успаміналі кур’ёзныя выпадкі з тэатральнага жыцця.
Падрыхтаваў мерапрыемства артыст народнага тэатра Міхаіл Пугачоў, ён жа быў яго вядучым і задаваў тон гутарцы. Мерапрыемства выдалася ўдалым і цікавым. Прысутныя даведаліся шмат чаго новага для сябе пра тэатр і яго артыстах.
В.У. Юркіна, загадчык метадычнага аддзела РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”