СВАЙМУ РОДНАМУ КРАЮ ПЯЮ Я ПЕСНЮ
“Свайму роднаму краю пяю я песню” – гэта адна з намінацый III рэгіянальнага многажанравага творчага конкурсу “Прыгарні ты да сэрца Радзіму”, прымеркаванага да Дня народнага адзінства.
Як патлумачылі арганізатары, конкурс накіраваны на стымуляванне творчасці, фарміраванне пачуцця гонару за Радзіму, умацаванне адзінства грамадста вакол сваіх нацыянальных каштоўнасцяў, папулярызацыю культурна-гістарычнай спадчыны.
Удзельнікамі намінацыі “Свайму роднаму краю пяю я песню” сталі салісты і каллектывы Краснапольскага, Касцюковіцкага, Быхаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, якія даслалі на конкурс відэазапісы сваіх выступленняў. Кампетэнтнае журы конкурсу дало адзнаку творчым работам і вызначыла пераможцаў.
Песні, напісаныя кампазітарамі, народныя песні ў сучаснай апрацоўцы, сакавіты фальклор і аўтэнтычныя спевы спляліся ў цудоўны вянок свайму роднаму краю – нашай Беларусі.
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне адбылося на краязнаўчых чытаннях “Мой край: вядомы, невядомы” 28 верасня ў Краснапольскім РЦК. Тут жа можна было пачуць і некаторых выканаўцаў з ліку пераможцаў.
Пераможцамі ў намінацыі “Свайму роднаму краю пяю я песню” сталі:
Вакальны ансамбль “Бліскавіца” работнікаў УКПП “Касцюковіцкі жылкамунгас” – дыплом II ступені;
Захаранка Наталля, салістка вакальнага ансамбля “Бліскавіца” работнікаў УКПП “Касцюковіцкі жылкамунгас” – дыплом II ступені;
Важная Ларыса, салістка Горскага СДК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” – дыплом II ступені;
Кузняцова Галіна, салістка Халмянскага СДК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” – дыплом II ступені;
Народны фальклорны гурт “Багатуха” Быхаўскага РЦК – дыплом I ступені;
Ансамбль народнай песні “Спадчына” Пачапоўскага СДК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” – дыплом I ступені;
Дуэт Яноўскага СДК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” – дыплом I ступені;
Салтанава Карына, салістка Касцюковіцкага РЦК – дыплом I ступені;
Чалпанаў Кірыл, саліст Краснапольскага РЦК – дыплом I ступені;
Трафімава Алена, салістка Краснапольскага РЦК – дыплом I ступені;
Гомарава Вольга, салістка Горскага СДК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” – дыплом I ступені.
Арганізатары і журы конкурсу выказваюць шчырую падзяку ўсім яго ўдзельнікам і жадаюць нясгаснага жадання тварыць і ствараць на росквіт культурнага жыцця сваёй Радзімы.
В. А. Марчанка, метадыст па традыцыйнай культуры РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”