Свята беларускага стала «Добрыя традыцыі, або Асаблівасці нацыянальнай кухні»
У выкананні фальклорнага калектыву раённага Цэнтра культуры «Багатуха» прагучалі песні «Гасціннасць», «Хлеб ды соль», «Бульба». Прысутныя на мерапрыемстве вучні ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Быхава”, прымалі актыўны ўдзел у конкурсе «Складзі прымаўку», адгадвалі загадкі.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-рэцэпт «Кулінарныя традыцыі беларусаў». Усе ўдзельнікі свята з задавальненнем смакавалі стравы беларускай кухні.
Святлана Саламевіч, загадчыца метадычнага аддзела РЦК