Свята «Масленіца» прайшло ў Быхаўскім раёне
У Быхаўскім раёне пачаў дзейнічаць творчы праект «Карункі роднага края». Праект будзе дзейнічаць на працягу года і праводзіцца ў мэтах вывучэння, аднаўлення і захавання мясцовых традыцыйных культур. Мерапрыемствы запланаваны ва ўсіх аграгарадках раёна і крупных населеных пунктах. Падчас правядзення мерапрыемстваў адбудуцца народныя каляндарныя святы.
25 лютага ў аграгарадку Абідавічы прайшло свята «Масленіца». Тэатралізаванае прадстаўленне і канцэртную праграму падрыхтавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Абідавічскага сельскага Дома культуры. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел народны фальклорны калектыў «Багатуха» РЦК, салісты Макранскага, Гадылёўскага сельскіх Дамоў культуры, Ніканавічскага сельскага клуба, а таксама калектыў мастацкай самадзейнасці Палянінавічскага СДК.
Удзельнікі народнага тэатральнага калектыва «Крыніца» раённага Цэнтра культуры падрыхтавалі абрад «Вешанне калодкі». Хлопцам, якія на працягу года засталіся халастымі, вешалі «калодку» за тое, што яны не выканалі свой абавязак, засталіся халастымі.
На свяце былі арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы, пераможцы якіх атрымалі Дыпломы і грашовыя ўзнагароды. Для дзяцей былі арганізаваны гульнёвыя пляцоўкі. Работнікі Палянінавічскага СДК запрашалі ўсіх жадаючых на падворак, дзе частавалі смачнымі блінамі.
Кульмінацыяй свята стала традыцыйнае сажжэнне чучала.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры ДУК «ЦКС Быхаўскага раёна».