Свята першай баразны прайшло ў Быхаве
Сёлетняя вясенняя пасяўная пачалася на Быхаўшчыне са свята першай баразны.

Свята першай баразны прайшло 28 сакавіка на поле СВК «Следзюкі» Быхаўскага раёна па старадаўняму абраду, які ў народзе называюць «Засеўкамі». Усіх прысутных на мерапрыемстве песнямі вітаў народны фальклорны калектыў «Багатуха».
Удзельнікі калектыва падрыхтавалі для прысутных абрад, падчас якога адбыліся абрадавыя дзеі: частаванне караваем, засеўка поля і прынесянне полю дароў. Закапалі ў першай баразне ў чыстай сурвэтцы хлеб, каб зямлю-карміліцу задобрыць. Усё гэта рабілася з поўнай сур’ёзнасцю і верай у будучы ўраджай.


Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры ДУК «ЦКС Быхаўскага раёна»