«Свята ўраджаю» ў аграгарадку Грудзінаўка
У мінулую суботу 9 верасня ў аграгарадку Грудзінаўка Быхаўскага раёна была сонечна ад усмешак, па-святочнаму прыбраных, мясцовых жыхароў. Дзеці і дарослыя сабраліся на цэнтральнай сядзібе на свята ўраджаю.
У рамках творчага праекта “Карункі роднага краю” вяскоўцы песнямі і вясёлымі конкурсамі, выставамі вырабаў з гародніны адзначылі свята ўраджаю “Як на святца разгуляцца”.
На свяце віншавалі ўсіх, хто добра і шчыра працаваў, натхнёна і рупліва здабываў ўраджай.
У аграгарадку Грудзінаўка жывуць людзі працавітыя,таму для іх гучалі са сцэны шчырыя словы ўдзячнасці і песні, называліся прозвішчы лепшых працаўнікоў.
Для дзяцей працавала дзіцячая пляцоўка, дзе былі наладжаны розныя гульні. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах.
Канцэртную праграму падрыхтавалі калектывы мастацкай самадзейнасці Гадылёўскага сельскага Дома культуры і Быхаўскага Цэнтра культуры.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”.