Свята «Саракі» прайшло ў Быхаве
18 сакавіка у аграгарадку Мокрае Быхаўскага раёна прайшло свята «Саракі».
Само свята «Саракі» адзначаецца 22 сакавіка, у дзень, як зараз кажуць, «вясенняга раўнадзенства». Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ён, але найбольш распаўсюджаная – «саракі».
Свята праводзілася ў рамках творчага праекта «Карункі роднага края», з мэтай прывіцця цікавасці да народных традыцый, развіцця этнаграфічнай культуры. У свяце прынялі ўдзел калектывы мастацкай самадзейнасці Макранскага, Гарадзецкага сельскіх Дамоў культуры, Баркалабаўскага культурна-спартыўнага Цэнтра, народны фальклорны калектыў «Багатуха» Быхаўскага Цэнтра культуры.
У фае Макранскага СДК былі арганізаваны выставы работ умельцаў Холстаўскага сельскага Савета.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры ДУК «ЦКС Быхаўскага раёна»