Свята святых апосталаў Пятра і Паўла прайшоў на Чэрыкаўшчыне
Гэты абраз з’яўляецца аброчнай іконай весцы Наркі і, як лічаць самі вяскоўцы, ён аберагае іх ад усялякіх нягод. Для правядзення абраду ікону сюды з вескі нясуць на руках. Абрад лічыцца мужскім, але з часам мужчын у вёсцы амаль не стала, і зараз носьбітамі абрада з’яўляюцца жанчыны.
Менавіта трэба адзначыць, што абрад занесены ў Дзяржаўны спіс аб’ектаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, і, як і раней, з’яўляецца актуальнай культурнай падзеяй не толькі для жыхароў Чэрыкаўскай вобласці, але і для суседніх раёнаў, і для абласнога цэнтра.
У гэты дзень на цудоўнай маляўнічай лясной паляне сабралося шмат паломнікаў і гасцей, якія прыехалі памаліцца перад іконай, прайсці пад ёй і пажадаць сабе і сваім блізкім здароў’я, шчасця і дабрабыту, набраць вады з жыватворнай крыніцы, акунуцца ў купелі. Кожны з прысутнічых мог убачыць маленькае дзіва: як толькі ікону ўняслі на паляну – тут жа выглянула сонца і добрая пагода стаяла да таго моманта, пакуль абраз не пачалі выносіць з паляны назад у вёску. Як толькі яго не стала бачна, пайшоў дождж. Сталыя наведвальнікі гэтага мерапрыемства гавораць, што такія метамарфозы з надвор’ем узнікаюць ужо не ў першы раз.
Асвяціць крыніцу ў гэтым годзе прыехаў благачынны Чавускага раёна, настаяцель Свята-Узнясенскага храма, протаіерэй Мікалай Змушко.
Зберагчы нематэрыяльную каштоўнасць жыхарам вескі дапамагаюць мясцовы аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама спецыялісты Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Чэрыкаўскага раёна. Менавіта дзякуючы іх намаганням, была арганізавана невялікая выстава-кірмаш вырабаў майстроў Чэрыкаўскага Дома рамёсел, музея, дзіцячай бібліятэкі, якія, безумоўна, карысталіся попытам у гасцей мерапрыемства.
У межах абраду прайшло II раённае свята-конкурс фальклорнай і народнай песні “Са стагоддзя ў стагоддзе”, у якім прынялі ўдзел выканаўцы з шасці раёнаў: Дрыбінскага, Крычаўскага, Слаўгарадскага, Касцюковіцкага, Краснапольскага і Чэрыкаўскага. Артысты весела, з усёй шчырасцю дарылі глядачам свае ўсмешкі, добры настрой і , вядома ж, народную творчасць. Кожны ўдзельнік атрымаў дыплом, а пераможцы яшчэ памятные падарункі і матэрыяльную ўзнагароду. У намінацыі “Ансамблі народнай песні” – дыпломам I ступені ўзнагароджаны народны ансамбль народнай песні «Шчадрэц»(ЦКС Краснапольскага раёна).
У намінацыі «Фальклорныя ансамблі этнаграфічнага напрамку» дыплом І ступені атрымаў народны ансамбль народнай песні «Равеснікі» (УК Аўтаклуб г.Чэрыкава); дыпломамі ІІ ступені ўзнагароджаны ансамбль ветэранаў працы «Лейся песня» (Слаўгарадскі РЦКіНТ) і аматарскае аб'яднанне “Залаты ўзрост” Цемналесскага СК Дрыбінскага раёна; дыпломамі ІІІ ступені былі ўзнагароджаны клуб аматараў фальклорнай і народнай песні “Добрасць” Касцюшкавіцкага СДК Крычаўскага раёна і народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Астранка» Старадзедзінскі СК Клімавіцкага раёна.
Пасля конкурсу адбылося царкоўнае і духоўнае песнапенне ў выкананні хора пеўчых Храма Ражства Прасвятой Багародзіцы г.Чэрыкава.
Абрад “Бразгун” – гэта культурная спадчына Чэрыкаўскага рэгіёна – гэта яшчэ і вера людзей, якая іх аб’ядноўвае ва імя дабра.
Захаванне гэтай традыцыі – святы абавязак кожнага, менавіта гэта павінна з’яўляцца часткай духоўнасці цяперашняга пакалення!
Ганна Тузянкова, вядучы рэдактар УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КПР»