Свята «Вяснянкі» прайшло ў Быхаўскім раёне
18 красавіка ў Быхаўскім Цэнтры культуры, народнай творчасці і рамёстваў прайшло свята «Вяснянкі». Работнікі Цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў запрасілі гледачоў на свята, каб душою дакрануцца да традыцый нашых продкаў. Вядучыя мерапрыемтсва запрасілі ўсіх жадаючых разам успомніць, як нашы прадзеды вясну чакалі, і як да яе рыхтаваліся.
Распачалі свята прыгожым танцам удзельнікі харэаграфічнага калектыву «Карамелькі» дзяцячай школы мастацтваў.
Удзельнікі народнага калектыву папулярнай музыкі і спеваў «Дняпроўскія зоры» віталі гледачоў добрымі песнямі. Вясна прыйшла на свята не адна , а разам са сваімі месяцамі Сакавіком, Красавіком і Маем.
Майстры ЦКНТ і Р Алена Новікава і Ірына Фаддзеева расказалі, што яны ўсю зіму працавалі і наткалі шмат рушнікоў і паясоў. Дзяўчаты-прыгажуні з дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў паказалі гледачам дэфіле, падчас якога прадеманстрыравалі калекцыю новых касцюмаў, вырабленых сваімі рукамі.
У файе ЦКНТ і Р была аформлена «Сувенірная крама», дзе ўсе жадаючыя маглі набыць сувеніры на памяць аб свяце.
Свята закончылася, а нам застаецца ўжо пачынаць да лета рыхтавацца і жадаць, каб яно прыйшло як мага хутчэй.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»