Свята Зажынкі ў Быхаўскім раёне
20 ліпеня, на полі СВК “Навабыхаўскі” Быхаўскага раёна, адбылося свята “Зажынкі”. У гэты дзень сабраліся разам камбайнёры, кіраўнікі гаспадарак раёна, удзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры, каб яшчэ раз пакланіцца нашай зямельцы-маці, пакланіцца налітому коласу, кожнай тоненькай сцяблінцы, бо гэта-наша жыццё. Вядучыя мерапрыемства Талака і Жыцень прапанавала ўсім яшчэ раз верна і аддана паслужыць сваёй зямлі і хлебу, як служылі заўсёды нашы продкі.
Распачаў свята старшыня Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Васільевіч Марціновіч. Потым уддзельнікі мастацкай самадзейнасці выканалі абрад “Зажынкі”, пад час якога жнейкі зажалі першы сноп і перадалі яго гаспадару раёна. Прынеслі з сабой жанчыны таксама яшчэ і вянок з шырокага поля, з ядранога жыта, які ўручылі гаспадару СВК “Новабыхаўскі”. Гападару – вянок, а камбайнёрам – квасу збанок.
Удзельнікі народнага фальклорнага калектыва “Багатуха” праспявалі жніўныя песні, пасля чаго камбайнёры прыняліся за справу.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”