Святочнае гулянне «Ай, да Масленіца» у Дрыбіне
З 11.00 на плошчы працаваў выязны гандаль. Клубнымі работнікамі, работнікамі дзіцячай школы мастацтваў, раённай бібліятэкі, гісторыка-этнаграфічнага музея, Цэнтра фізкультурна-масавай і спартыўнай работы былі арганізаваны вясёлыя атракцыёны, выставы, конкурсы.

Гледачам было прадстаўлена тэатралізаванае прадстаўленне з уздзелам народных калектываў раёна, такіх як «Дзянніца» (РЦК), «Вярбіца» (Расненский СДК), «Крыніца» (Бельскі СДК), «Журавінка» (Цемналескі СК). Галоўныя героі прадстаўлення – Анціп і Фядора – забаўлялі прысутных вясёлымі жартамі.


У фінале прадстаўлення на плошчу была вынесена Масленіца, вакол якой героі свята разам з гледачамі завялі дружны карагод.



Н.А. Шуткова, метадыст раённага Цэнтра культуры ГУК «Дрыбінская цэнтралізаваная клубная сістэма»