Святочная акцыя «Магілёўшчына – край мой любы, дарагі», прысвечаная 80-годдзю Магілёўскай вобласці прайшла ў Бялыніцкім раёне
У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. На працягу студзеня ва ўстановах ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раена» у рамках святочнай акцыі «Магілёўшчына – край мой любы, дарагі» прайшлі канцэртныя праграммы, відэападарожжы, літаратурна-музычныя кампазіцыі, гутаркі, прысвечаныя 80-годдзю з дня ўтварэння Магілёўскай вобласці.
У Вішоўскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу зрабілі падарожжа ў часе «Магілёўская вобласць – гісторыя і сучаснасць»; у Ланькаўскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу, Алешкавіцкім сельскім клубе адбыліся канцэртныя праграмы «Зямля бацькоў – мая зямля» і «Зямля пад белымі крыламі»; у Кудзінскім і Лебедянкаўскім сельскіх дамах культуры, раённым цэнтры культуры прайшлі літаратурна-музычныя кампазіцыі «Край гэты мне дарагі», «Мой край Магілёўшчына», «Родныя вобразы», у Галоўчынскім сельскім доме культуры прайшла краязнаўчая гадзіна «Край мой родны – Магілёўшчына» і іншыя мерапрыемствы.
Падчас мерапрыемстваў была агучана інфармацыя аб гісторыі стварэння Магілёўскай вобласці, развіцці рэгіёна, яго здабытках і дасягненнях.
Людміла Куранкова, метадыст РЦК ДУК «ЦКС Бялыніцкага раёна»