Святочны канцэрт у рамках акцыі «Бяспечнае суседства», прысвечаны Дню сталага чалавека, прайшоў у Бабруйску
З мэтай прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў і актывізацыі працы з пенсіянерамі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху ў цёмны час сутак была прадстаўлена праграма "Дарога – гэта жыццё" з удзелам атрада юных інспектараў дарожнага руху навучэнцаў ДУА"Гімназія №2 г. Бабруйска".
Словы ўдзячнасці і віншаванні ў адрас сталых людзей выказалі старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ УУС Бабруйскага гарвыканкама Чыжова Наталля Міхайлаўна і камандзір узвода роты ДПС, маёр міліцыі Валерый Леанідавіч Сяверын.
У святочнай канцэртнай праграме прынялі ўдзел салісты вакальнай студыі акадэмічных спеваў "Крэшчэнда" Ульяна Табуліна, Паліна Ганчарова, Максім Вяргей, Каця Якавенка; узорны харэаграфічны калектыў "Крынічка" і салісты народнага хору ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы Святлана Чыжонак, Інга Амеліна і Вячаслаў Казінец. Са сцэны прагучалі цёплыя словы ў адрас усіх прысутных аб высакароднасці, працавітасці і жыцці. У падарунак былі выкананы ўсімі любімыя песні "Вёсачка", "Снегапад"… Напярэдадні Дня сталага чалавека, у зале панавала атмасфера цеплыні і дабра.
Тамара Блэйкіс, метадыст сектара па працы сярод дзяцей ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска"