Святочны канцэрт «З музыкай і песняй па родных сцежках малой Радзімы» прайшоў на базе ЦКС Касцюковіцкага раёна
16 сакавіка ў Касцюковіцкім раённым Цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт ў рамках XXXII Міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы «У будучыню – з надзеяй».
Мерапрыемства праходзіць у адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у раёнах, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС. Арганізатарамі праграмы з’яўляюцца Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі фонд міру, ЦК ГА «БРСМ».
Асноўная мэта праекта – прафесійнае супрацоўніцтва артыстаў краіны з таленавітымі дзецьмі і падлеткамі, што жывуць на тэрыторыі пацярпелых ад наступстваў аварыі раёнаў.
Традыцыйна разам з прафесійнымі артыстамі на сцэне выступіла таленавітая моладзь раёна. Кожны з юных выканаўцаў атрымаў падарунак за ўдзел у рэспубліканскай акцыі. Ва ўрачыстай, святочнай атмасферы начальнік адзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Старавойтава ўручыла спецыяльныя ўзнагароды ад Беларускага фонда міру ўдзельнікам раённага конкурса малюнкаў «З любоўю да людзей і роднай зямлі». Пад такой жа назвай у фае была арганізавана выстава малюнкаў з работамі вучняў дзіцячай школы выяўленчага мастацтва.
Наталля Дробышава, намеснік дырэктара Цэнтралізаванай Клубнай Сістэмы Касцюковіцкага раёна