Сход работнікаў культуры Краснапольскага раёна прайшоў у Краснаполлі
9 лютага 2017 года адбыўся справаздачны сход работнікаў культуры Краснапольскага раёна па падвядзенню вынікаў работы ў Год культуры.
Са справаздачнымі дакладамі выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама Раманенка А. М., дырэктар ДУК “Раённы гісторыка-этнаграфічны музей” Каваленка Т. Ф., метадыст раённага Цэнтра культуры ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” Марчанка В. А.
Метадычная работа па традыцыйнай культуры ў Год культуры была актывізавана, напоўнена пошукам, новымі знаходкамі, дасягала высокай якасці і характарызавалася інавацыйным падыходам.
Акрамя традыцыйных форм работы былі рэалізаваны і інавацыі: дзве праектныя ініцыятывы (“Краснапольскі Арбат”, “Забытае ўваскрашаецца”), сацыяльна-культурная акцыя, краязнаўчая канферэнцыя, семінары ў актыўных формах, прафесійны конкурс, актыўна папулярызавалася дзейнасць па захаванню лакальнай культуры Краснапольшчыны праз СМІ, папаўняўся метадычны фонд, падтрымлівалася ўзаемадзеянне з Расійскай Федэрацыяй праз культурныя і метадычныя мерапрыемствы, наладжваліся метадычныя і творчыя кантакты са спецыялістамі сферы адукацыі раёна, інш.
На сходзе адбылося ўзнагароджванне лепшых работнікаў і калектываў сферы культуры грашовымі прэміямі і граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Граматай і грашовай прэміяй была ўзнагароджана метадыст Марчанка В. А. за значны ўклад у захаванне і развіццё традыцыйнай культуры, за арганізацыю на высокім узроўні метадычнай работы па павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці спецыялістаў клубных устаноў.
В. А. Марчанка звярнулася да работнікаў культуры з заклікам да далейшага супрацоўніцтва, аб’яднання намаганняў па захаванню і эфектыўным выкарыстанні этнакультурных рэсурсаў малой радзімы ў мэтах пераемнасці і ўстойлівага развіцця свайго рэгіёну.
Удзельнікі сходу ў фае РЦК мелі магчымасць паслухаць музычныя творы ў выкананні педагогаў ДУК “ДШМ г.п. Краснаполле”, наведаць сувенірную краму раённага Дома рамёстваў “Чароўны куфэрак”, пацікавіцца метадычнымі выданнямі метадычнага аддзела РЦК, разгледзіць выстаўку ручнікоў раённага музея, выстаўку дзіцячых малюнкаў ДШМ. Завяршыў сход канцэрт калектываў раённага Цэнтра культуры.
Марчанка В. А., метадыст па традыцыйнай культуры раённага Цэнтра культуры ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”