Сямейнае свята "Сонца ў маім ваконцы"
Сям'я - гэта самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Сям'я - гэта дабрыня, свет і супакой. Усё ў свеце пачынаецца з сям'і. Нездарма кажуць, што сям'я - гэта люстэрка грамадства, у якім знаходзіць адлюстраванне ўся шматграннасць чалавечых адносін. У дружнай сям'і, дзе пануюць каханне, згода і ўзаемная павага, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для найлепшага развіцця і выхавання дзяцей. Кожны год у маі, спецыялісты раённага цэнтра культуры і вольнага часу арганізоўваюць мерапрыемства для жыхароў горада і раёна, прысвечанае Міжнароднаму дню сям'і, куды звычайна запрашаюцца шматдзетныя, маладыя сем'і і сем'і са сваёй цікавай гісторыяй.
Мерапрыемства пачалося з выступу начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва Паўлюкоўскай Г.В. Яна павіншавала ўсіх са святам і пажадала ўсім міру, дабрабыту і шчасця.
На працягу ўсяго мерапрыемства дарылі ўсмешкі і добры настрой героі свята – Дамавік і "Мара пра шчасце". Яны і запрашалі на сцэну дынастыі сямей розных прафесій. Акрамя запрошаных у свяце прыняла ўдзел сям'я Пугачовых, якая заняла 15 мая 2014 гада трэцяе месца ў абласным конкурсе "Сям'я года".
На прыканцы мерапрыемства Дамавік вынес на сцэну дрэва шчасця, сімвалізуючае яднанне ўсіх сем'яў нашага раёна, знак росту і росквіту. На кожнай галінцы па лісточку, дзе пазначаны мноства сем'яў і, вядома ж, сем'яў, якія прыйшлі на свята.
Усім сямейным дынастыям былі ўручаны памятныя падарункі і сувеніры. А для падтрымання добрага настрою прагучалі музычныя віншаванні ад творчага калектыву раённага Цэнтра культуры і вольнага часу.
Тарасенка Н.Ф, методист Чаусского районного центра культуры