Сёлета на Бялыніччыне раённыя “Дажынкі” прайшлі ў аграгарадку Вішоў 12 верасня
У адпаведнасці з тэматыкай была аформлена сцэна і прастора вакол галоўнай пляцоўкі. Работалі дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя рады, ярмарка-продаж сельскагаспадарчай прадукцыі. На іншых пляцоўках, размешчаных паўсюдна, былі арганізаваны выставы, выставы-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вырабаў і прадукцыі прадпрыемств раёна. У рамках свята прайшла конкурсная маладзёжная праграма “Уладар вескі”. Цікавымі былі паказальныя выступленні Магілёўскага абласнога Цэнтра алімпійскага рэзерва па коннаму спорту і сучаснаму пяцібор’ю.
Адным з яскравых момантаў мерапрыемства стала работа тэматычных падворкаў сельскіх саветаў “Сад і агарод”, “Сялянскі двор”, “Гасцёўня Бульбаша”, “Скарбонка прыроды”, “Дары лесу”, “Хлеб ды квас, усё для вас”, якія былі разгорнуты ўздоўж вуліцы Школьная, вядучай да амфітэатра. На кожным, тэматычна аформленым падворку, работнікі культуры рабілі прэзентацыю каравая, выпечанага з зерня ураджая 2014 года, частавалі ухой і блінамі, печанай бульбай і хатняй каўбасой і іншымі стравамі сялянскай кухні, арганізоўвалі гульні, конкурсы, тут праводзілі майстар-класы, пелі і танчылі разам з фальклорным ансамблем “Журавінка” Цяхцінскага СДК, вакальным ансамблем “Вечарынка” Кудзінскага СДК, сямейна-роднасным ансамблем “Самародкі” Алешкавіцкага СК і інш. Застаецца толькі дадаць, што усіх, хто трапляў на падворкі чакалі сюрпрызы, шмат уражанняў, добры настрой.
Святочным маршам барабаншчыц распачалася цырымонія ушанавання і ўзнагароджвання хлебаробаў раёна, пераможцаў уборачнай кампаніі 2014 года. Са шчырымі словамі прывітання да прысутных звярнуліся старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна, начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь па Магілёускай вобласці Раіса Лычкоўская. Музычныя прывітанні хлебаробам раёна дарылі народныя калектывы раённага цэнтра культуры і Вішоўскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу: вакальныя ансамблі “Бялыніца”, “Славяне” і “Вабічанскія ўзоры”, фальклорны ансамбль “Бялыніцкія музыкі”, а таксама салісткі Аксана Кушнярова і Крысціна Вараб’ёва. Сваімі выступленнямі прысутных парадавалі юныя артысты Вікторыя Грыбкова, салістка РЦК, і ўзорны вакальны ансамбль “Акварельки” ДУА “Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў”. На свяце прагучала прэм’ера песні “Дажынкі” у выкананні народнай эстраднай студыі “Колеры” РЦК, якая была напісана спецыяльна да свята мясцовымі паэтам Алай Войлакавай і кампазітарам Віктарам Халадцовым.
Людміла Куранкова, метадыст метадычнага аддзела РЦК.