“Таленты сярод вас”
У красавіку бягучага года адбыўся IV агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод арганізацый і прадпрыемстваў г.п.Бялынічы. У гэтым годзе творчы праект быў прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 4 красавіка ў раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурсны прагляд нумароў мастацкай самадзейнасці удзельнікаў. У праекце прынялі ўдзел 8 арганізацый, больш чым за 80 чалавек. Свае артыстычныя здольнасці дэманстравалі калектывы і салісты з ліку работнікаў БУКП “Жылкамгас”, цэнтральнай раённай бальніцы, райспажыўтаварыства, ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК-241”, аддзела адукацыі, дапаможнай школы інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей застаўшыхся без апекі бацькоў, дома-інтэрната для інвалідаў і састарэлых, ліцэя № 17.
11 красавіка ў раённым Цэнтры культуры адбыўся гала-канцэрт пераможцаў творчага праекту. Спевакі, дэкламатары, танцоры з ліку будаўнікоў, медработнікаў, настаўнікаў і прадстаўнікоў іншых прафесій раскрылі свой талент шматлікім гледачам, калегам па рабоце, якія не шкадавалі шчырых апладысментаў для кожнага ўдзельніка канцэртнай праграмы.
І вось настаў час узнагарод. Сярод арганізацый і прадпрыемстваў першае месца атрымала БУКП “Жылкамгас”, другое – цэнтральная раенная бальніца, трэцяе – аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Па выніках конкурснага прагляду першае месца і другое месцы ў намінацыі “Вакальныя ансамблі” прысуджана вакальным ансамблям БУКП “Жылкамгас”, трэццяе – вакальнаму ансамблю цэнтральнай раённай бальніцы.
У намінацыі “Салісты” прызёрамі сталі Таццяна Юрасева, Алена Французава, Галіна Шчуракова, Сяргей Бязмен, Аляксандр Кавуноў, Віктар Мацеша і Віталій Хітрыкаў. У намінацыі “Харэаграфія” першае месца атрымаў калектыў цэнтральнай раённай бальніцы, другое і трэццяя месца калектывы райспажыўтаварыства і Эсьмонскага педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа. У намінацыі “Тэатральная творчасць” лепшым прызнаны тэатралізаваны эпізод “Франтавыя дарогі” БУКП “Жылкамгас” і міні-сцэнка ў выкананні работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы. У намінацыі “Малыя формы” першае месца атрымаў вакальны квартэт цэнтральнай раённай бальніцы, другое падзялілі дуэт і трыа аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, трэццяе вакальны квартэт раённага спажывецкага таварыства.
Усе пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі райвыканкама і грашовымі прэміямі.
Куранкова Л.М.
метадыст Бялыніцкага РЦК