Там, дзе праца – там і песня
“Сёння новы ўраджай вы закладаеце,
Першае зерне ў поле засяваеце,
Каб штогод радзіла новая зямліца,
З песняй шчыраю ёй трэба пакланіцца!” – з такімі словамі сустракае калектыў РДК працаўнікоў палёў, каб множыўся багаты і спорны ўраджай на палях роднай зямлі.
Вясновы сеў зерневых культур для працаўнікоў Кругляншчыны спрадвеку звязваўся з надзеяй на багаты ўраджай.
Хлеб, ніва, зямля… Гэтыя словы набываюць і ў сённяші час асаблівую ўвагу, бо клопаты аб будучым ураджаі – ёсць само жыццё, існаванне людзей.
Сяўба, руплівая і дбайная, нараджае хлеб, робіць шчодрай зямлю, а чалавека – чалавекам.
Дзе праца – там заўсёды добрая і зычлівая песня. Не засталіся без увагі сейбіты Кругляншчыны. У гэтыя цёплыя, сонечныя дні на палявыя станы гаспадарак раёна ажыццяўляюць выезды работнікі клубных устаноў культуры. Змястоўна гэту работу праводзіць творчы калектыў раённага Дома культуры. Самыя цёплыя і яскравыя выступленні не пакідаюць раўнадушнымі руплівых сейбітаў.
Бяляцкі В.І., метадыст па культурна-масавай рабоце РДК