Тэатральны калектыў “Крыніца” запрасiў у атмасферу шляхецкай эпохі на тэрыторыі Быхаўскага замка

29 красавіка ў межах турыстычнага маршруту “У Быхаў да Сапегаў” народны тэатральны калектыў “Крыніца” запрасiў гледачоў і ўдзельнікаў у атмасферу шляхецкай эпохі на тэрыторыі Быхаўскага замка.
Удзельнікі калектыву разыгралі тэатралізаваны фрагмент, які дазволіў прысутным на імгненне адчуць сябе часткай мінулага.

Пасля гэтага, з дзіцячай непасрэднасцю, адбыліся традыцыйныя беларускія гульні, такія як “Лявоніха па-быхаўску”, “Ведай прыказкі ды прымаўкі народныя”, што стала яркім і жывым завяршэннем мерапрыемства.

Святлана Саламевiч, загадчык метадычнага аддзела РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”