Тэатралізаванае прадстаўленне “Беларускія прысмакі” ў Быхаўскім раёне

У філіяле ЦКНТіР адбылося тэатралізаванае прадстаўленне “Беларускія прысмакі”. Дзеці ў займальнай форме пазнаёміліся з традыцыйнымі беларускімі стравамі, іх назвамі і адметнасцямі.
Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай культуры і нацыянальнай кухні сярод дзяцей. Удзельнікі змаглі не толькі пачуць пра вядомыя стравы, але і ўбачыць іх на ілюстрацыях і нават паспрабаваць некаторыя з іх.

У ходзе тэатралізаванага прадстаўлення юныя гледачы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення такіх страў, як дранікі, мачанка, клёцкі і іншыя. Асаблівая ўвага была нададзена інгрэдыентам і спосабам прыгатавання кожнай травы. Акрамя таго, у рамках мерапрыемства былі праведзены гульні і віктарыны, звязаныя з беларускай кухняй. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні і паказвалі свае веды.
“Беларускія прысмакі” сталі не толькі забаўляльным, але і адукацыйным мерапрыемствам. Дзеці атрымалі магчымасць паглыбіць свае веды аб беларускай культуры і кухні, а таксама цікава і карысна правесці час.

Святлана Саламевiч, загадчык метадычнага аддзела РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”