Тэатралізаваная праграма “Адраджаецца Батлейка” прайшла ў Быхаве
20 чэрвеня 2024 года для дзяцей спартыўнага лагера “Алімп” праведзена тэатралізаваная праграма “Адраджаецца Батлейка”. Падчас правядзення якой дзяцей пазнаёмілі з гісторыяй узнікнення тэатра Батлейка.
Хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі беларускую казку, пасля чаго самі паспрабавалі ўпраўляць лялькамі. Дзеці прынялі ўдзел у рухомых беларускіх гульнях. Хлопчыкі паспрабавалі выканаць беларускую мелодыю “Лявоніха” на самабытных музычных інструментах.
У філіяле Макранскі СДК праведзена гульнёвая праграма “Мы розныя, але мы разам”. Дзецям далі магчымасць стать героямі казкі “Церамок”. Дзеці выконвалі ролі казачных герояў, кіруя тэатральнымі лялькамі, якія для іх зрабілі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Нашы рукі не для скукі” Быхаўскага РЦК.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”