Тэматычнае мерапрыемства «Шчадроты восеньскіх святаў» адбылося ў Магілеўскім абласным метадычным цэнтры
14 верасня 2017 года у рамках абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя» абылася ўжо чацвертая - восеньская сустрэча с Магілеўскім гледачом, раней былі: зімовая, вяснавая, летняя.
Свае майстэрства прадэманстравалі творчыя калектывы і майстры народных мастацкіх рамёстваў Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага, Шклоўскага раёнаў, гарадоў Бабруйска і Магілёва.
Перад пачаткам ля будынка ўстановы культуры “Магілеўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” дэманстравалася фальклорная святочная экспазіцыя “У восень да гасцінцаў просім”, на якой размяшчаліся вырабы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Усе жадаючыя маглі пазнаеміцца з работай селянскіх падворкаў з прысмакамі. У фае была арганізавана выстава “Багач майстэрства”, на якой былі прадстаўлены вырабы майстроў народных мастацкіх рамёстваў, майстар-классы па розных відах рамёстваў (лозапляценне, ткацтва на ткацкім станку, кераміка, ткацтва паясоў, саломапляценне, ручная вышыўка, вязанне карункаў).
У канцэртнай зале “Магілёў” адбылося тэатралізаванае прадстаўленне “Шчадроты восеньскіх дароў“ паводле абрадаў і святаў восеньскага цыклу народнага календара. Артысты знаёмілі гледачоў з бытавымі танцамі, прыпеўкамі, пазаабрадавымі песнямі, абрадамі “Дажынкі” і “Макавей”. Выступалі так натхненна, што на прыканцы свята нават некаторыя гледачы самі весела адплясывалі беларускую польку разам з удзельнікамі творчых калектываў.
Фестываль фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя” ладзіцца з мэтай адраджэння і захавання мясцовых традыцыйных культур і знаёмства жыхароў абласнога цэнтра з народнымі звычаямі і традыцыямі беларусаў. У сёняшні імклівы час вельмі важна далучыць, асабліва маладое пакаленне, да багацейшых вытокаў народнай спадчыны, якая беражліва захоўвае самае лепшае, што атрымалі мы ад продкаў.
Сапраўды, толькі ў народа, які паважліва ставіцца да свайго мінулага, есць будучыня.