Тэматычная праграма «Хатынь: 75 год са дня трагедыі» прайшла ў г.Круглае
Хатынь… Гэтае слова для кожнага беларуса гучыць як рэквіем нацыянальнай жалобы, болем адгукаецца ў людскіх сэрцах. Час не ўладарны над памяццю. Ён не сцірае нічога, калі людзі берагуць яго.
20 сакавіка ў Круглянскім раённым Доме культуры адбылася тэматычная праграма «Хатынь: 75 год са дня трагедыі». У праграме адлюстроўваліся падзеі Вялікай Айчынай вайны. Рпаспавядалася пра вёску, якую спалілі фашысцкія карнікі разам з яе жыхарамі. У праграме былі выкарыстаны дакументальныя матэрыялы сведкаў тых падзей – Іосіфа Камінскага і Уладзіміра Антонавіча Яскевіча, хроніка хатынскага мемарыялу. Данінай памяці аб загінуўшых хатынцах і 186 беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі, стала Свяча Памяці. Лейтматывам мерапрыемства стаў звон хатынскіх калакалоў, які звязваў сцэнічны ход праграмы ў адзіную структурную пабудову формы. У якасці ўдзельнікаў на мерапрыемстве прысутнічалі вучні Круглянскай сярэдняй школы №1. Да ўдзельнікаў мерапрыемства прагучаў патрыятычны зварот: «Берагчы мір, каб чорнае крыло вайны ніколі не паўтарылася на беларускай зямлі».
Бяляцкі В.І., метадыст РДК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна»