Тэматычная сустрэча «Здароўе - неацэннае багацце»
Сумесна з "Моладзёвай тэрапеўтычнай брыгадай па здаровым ладзе жыцця" установы аховы здароўя "Бабруйская гарадская паліклініка №3" у складзе старэйшай медсястры, інструктара-валеолага Дрозд І.В., памочніка валеолага Станкевіч Т.А., памочнікаў лекараў Левановіч В.Д. і Дзяцел Ф.С. на базе ДУА "Сярэдняя школа №22" дзецям у даступнай форме расказвалі пра паходжанне хваробы ВІЧ/СНІД. Для большага ўспрымання інфармацыі быў прадэманстраваны фільм "Што такое ВІЧ і СНІД".
Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з інфармацыяй пра ўзрастанне ліку людзей, якія хварэюць ВІЧ/СНІД, статыстычнымі дадзенымі па сітуацыі ў рэспубліцы, вобласці і горадзе Бабруйску.
Па пытаннях фармавання здаровага ладу жыцця, прафілактыцы п'янства, наркаманіі выступіў Дзяцел Ф.С.
Станкевіч Т.А. прачытала вершы ўласнага складання, прысвечаныя здароваму ладу жыцця.
У завяршэнні тэматычнай сустрэчы памочнік лекара Левановіч В.Д. заклікала моладзь да выканання этычных нормаў паводзін, павазе адзін да аднаго, каб нікога не кранула такое страшнае захворванне, як ВІЧ/СНІД.
С. Башмакова, Мастацкі кіраўнік УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г.Бабруйска”