ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА Ў СУЧАСНЫМ ГРАМАДСТВЕ
Пытанням інтэграцыі каштоўнасцей традыцыйнай культуры ў сучаснае грамадства быў прысвечаны метадычны дзень для работнікаў клубных устаноў, які адбыўся 2 чэрвеня ў Краснапольскім РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”.
Кіраўнік метадычнага дня, метадыст РЦК В. А. Марчанка, удзельнік міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыйная культура і фальклорная спадчына ў сучаснай культурнай прасторы” (якая адбылася ў рамках міжнароднага форуму “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”), зрабіла справаздачны агляд вынікаў канферэнцыі, пазнаёміла аўдыторыю з канстатацыяй думак удзельнікаў канферэнцыі ў вобласці дзяржаўнай палітыкі, развіцця міжнацыянальных і міжкультурных зносін, усебаковага вывучэння, захавання і папулярызацыі сістэмы традыцыйных каштоўнасцяў.
Наш час характарызуецца сацыяльнай нестабільнасцю, невызначанасцю перспектыў заўтрашняга дня, адсутнасцю соцыакультурнага імператыва, які здольны ў дадзеных абставінах утрымліваць устойлівы мірапарадак, таму адным з вектараў пошуку маральнай і соцыакультурнай асновы становяцца традыцыйныя культурныя каштоўнасці, якія прайшлі іспыт і праверку на працягу многіх стагоддзяў.
Знікненне глыбінных пластоў нацыянальнай культуры, якія захаваны ў традыцыйнай народнай культуры, вядзе да страты нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, да разбурэння сістэмы маральна-духоўных устояў грамадства, якое дынамічна развіваецца.
Ёсць небяспека дэвальвацыі традыцыі ў від масавай культуры, неапраўданай трансфармацыі этнакультурнай прасторы, небяспека разбурэння гісторыка-культурнай спадчыны, што вядзе да змянення этнічнай самасвядомасці і стэрэатыпаў паводзін.
У традыцыйнай культуры народа закладзен вялікі творчы патэнцыял, таму ў сучасных умовах патрабуюцца дзяржаўныя і грамадзянскія ініцыятывы па захаванню, пераемнасці, папулярызацыі і прапагандзе культуры і традыцый продкаў.
Удзельнікі метадычнага дня амеркавалі падыходы і вопыт захавання традыцыйнай культуры і фарміравання пазітыўнай ідэнтычнасці ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”.
Былі разгледжаны некаторыя пытанні бягучага конкурсу абрадавых праграм “Фальклорны жыццявір” і дадзены рэкамендацыі па ўдзелу ў фальклорным фестывалі “Чары сівой даўніны”.
Удзельнікі наведалі выстаўку дзіцячых работ ДПМ, удзельнікаў адпаведнай намінацыі ў раённым дзіцячым фестывалі “Лукамор’е”.
У якасці практычных дапаможнікаў метадыст Марчанка В. А. падрыхтавала для работнікаў клубных устаноў раздатачную выдавецкую літаратуру, сярод якой брашуры “Гульні нашых продкаў”, “Палатняная повязь часоў”, метадычная лістоўка “Абрад і фальклорнае дзейства”.
Валянціна Марчанка, метадыст ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”