Творчая дэлегацыя Магілёўскай вобласці прыняла ўдзел у мерапрыемствах VI Рэспубліканскага фестывалю сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”
З 13 па 15 мая Слонім прымаў удзельнікаў і гасцей VI Рэспубліканскага фестывалю сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”. Творчыя дэлегацыі з кожнай вобласці прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці па вуліцах горада Слоніма.
У рамках праграмы фестывалю прайшлі: выстаўка-конкурс сямейнай творчасці “Творчая майстэрня сямейнага дабрабыту”, урачыстае адкрыццё фестывалю, конкурс сямейных калектываў “Жыццё як творчасць”, канцэрт творчых калектываў Гродзенскай вобласці, канцэрт удзельнікаў фестывалю, урачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў фестывалю і канцэрт артыстаў беларускай эстрады.
Ад Магілёўскай вобласці ўдзел прынялі Сіроціна Таццяна Уладзіміраўна, Качэўскі Дом рамёстваў; сямейны вакальны ансамбль Бабруйскага раёна; народны ансамбль народнай песні “Сваякі” Асіповіцкага раёна; а таксама майстр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Хальцова Галіна Аляксандраўна (Краснапольскі раён).
Па выніках фестывалю Таццяна Сіроціна і Галіна Хальцова ў намінацыі дэкаратыўна-прыкладное мастацтва атрымалі Дыплом за адраджэнне, развіццё і захаванне мясцовых традыцый мастацкіх рамёстваў.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”