Творчая праграма «Па родных сцежках малой радзімы» прайшла 5 красавіка ў Быхаўскім раённым Цэнтры культуры
Мерапрыемства прайшло ў рамках творчага марафону «Натхненне малой радзімы». У файе РЦК была арганізавана выстава работ майстроў народнай творчасці. Перад пачаткам канцэртнай праграмы ўдзельнікі народнага тэатральнага калектыва «Крыніца» паказалі спектакль «Свае».
Пачаўся канцэрт з літаратурна-музычнай кампазіцыі «Помні славу сваю, беларус». У выкананні мастацкага кіраўніка Макранскага сельскага Дома культуры Тамары Ога прагучала песня «Куточак Беларусі». У канцэрце прагучалі песні ў выкананні народнага ансамбля ветэранаў працы «Гаспадыня», салісткі РЦК Таццяны Краўчанка. Узорная студыя «Дар» ДШМР, дзіцячая арт-студыя «Прыгажуня» прадемастравалі калекцыю дзявочага строю і саламяных вырабаў. Сваёй творчасцю землякоў здзіўлялі народны ансамбль настаўнікаў ДШМ «Ліра», узорны харэаграфічны ансамбль «Надзейка». У канцэрце прагучалі песні ў выкананні народнага фальклорнага гурта «Багатуха» РЦК, саліста РЦК Дзяніса Азарава. «Святочны марш» выканаў ансамбль мажарэтак і барабаншчыц.
Вядучыя запрасілі ўсіх прысутных прайсціся па сцяжынках малой радзімы – Быхаўшчына. Яны нагадалі ўсім пра гістарычныя мясціны горада. Менавіта пра вёску Баркалабава, дзе многа вякоў назад быў створаны помнік беларускага пісьменства – «Баркалабаўскі летапіс», дзе ў Свята-Узнясенскім жаночым манастыры знаходзіцца наша святыня – Цудадзейная ікона Баркалабаўскай Божай маці.
Вось так прыгожа, з песнямі і музыкай, разам з таленавітымі землякамі, мы з гледачамі прайшліся роднымі сцяжынкамі малой радзімы, па нашай Быхаўскай зямлі – самаму цудоўнаму куточку Магілеўшчны.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела Дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»