Творчыя калектывы «Цэнтралізаванай клубнай сістэма Кіраўскага раёна» дарылі добры настрой хлебаробам на палях
Паспяховасць уборачнай кампаніі мае шмат састаўляючых. Гэта і добрае надвор’е, і спраўная тэхніка, і, канешне, добры настрой.


Менавіта з мэтай падняць настрой працаўнікам палёў падчас уборачнай кампаніі творчыя калектывы ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна» шчодра дзяліліся сваім майстэрствам. З пачатку жніва ў кароткія мінуты адпачынку хлебаробаў артысты выступалі на палях, на мехдварах перад пачаткам працоўнага дня дня.
Так, творчы калектыў Стайкаўскага сельскага клуба з канцэртнай праграммай прымалі на мехдвары ААТ «Стайкаўскае». Вакальны калектыў «Багатуха» Чыгірынскага сельскага Дома культуры прывітаў працаўнікоў палявога стана РУП «Чыгірынка». Вакальны ансамбаль «Скраплічаначка» Скрапліцкага сельскага Дома культуры ўручыў свае музычныя падарункі хлебаробам на паялявым стане КСУП «Ніва-Барсукі».Творчы калектыў Паўлавіцкага сельскага Цэнтра культуры дарыў добры настрой на мехдвары КСУП «Чырвоны баеЗ песнямі і добрым настроем прайшоў адпачынак у хлебаробаў на палявым стане філіяла «СВК Бераснеўскіразам з вакальным калектывам «Харашухі» Баравіцкага сельскага Дома культуры. На мехдвары ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне» сустракалі творчы калектыў Пацава-Слабадскога сельскага Дома культуры з канцэртнай праграммай «Хвала рукам, што пахнуць хлебам». Добры настрой на мехдвары РАПТЗ аграгарадка Любонічы хлебаробам падарыў «народны» фальклорны ансамбаль «Спадчына» Любоніцкага сельскага Дома культуры.

Тэматычная канцэртная праграма «Спяваю табе, родная прастора!» вакальнага калектыва «Родныя галасы» і салістаў раённага Цэнтра культуры і дасуга» гучала для хлебаробаў КСУП «Ніва-Барсукі»
Працаўнікі палёў заўсёды вельмі цепла сустракаюць артыстаў, а . пасля адпачынку з новымі сіламі, з добрым і бадзерым настроем адпраўляюцца ў поле.
А будзе хлеб, будзе песня!


Вольга Нігаматуліна, метадыст ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна»