У аграгарадку Любонічы Кіраўскага раёна урачыста адзначылі раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі – 2017»
Абноўлены і ўпрыгожаны аграгарадок Любонічы прымаў гасцей і удзельнікаў раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі - 2017».
Распачалася святочная праграма адкрыццем новага аб’екта “Крынічка” каля в. П.-Слабада. Старшыня райвыканкама Бутараў А.М. падзякаваў усіх, хто прыняў удзел у гэтай добрай справе і выказаў упэўненасць, што гэтае месца стане любімым для жыхароў і гасцей раёна. Асвяціў крынічку пратаіерей Дзмітрый Первій, настаяцель Свята-Пакроўскага храма Кіраўска.
Сквер у гонар правядзення свята “Дажынкі - 2017” у аграгарадку Любонічы быў закладзены кіраўніцтвам раёна, ганаровымі грамадзянамі Кіраўшчыны, ветэранамі працы, кіраўнікамі і лепшымі камбайнерамі сельскагаспадарчых арганізацый.
Далей удзельнікі і госці “Дажынак” усклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу каля брацкай магілы мірных жыхароў, загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны. Жалабную ліцію правёў настаяцель Косма-Даміянаўскага храма іерэй Максім Кірэеў.
Па цэнтральнай вуліцы аграгарадка Любонічы ў суправаджэнні духавога аркестра “Фанфары Кіраўска” пракрочыла калона дэлегацый сельгасарганізацый, ганаровых гасцей, кіраўніцтва раёна, лідэраў уборачнай кампаніі, якіх вылучалі чырвоныя стужкі “Пераможца жніва - 2017”.
На галоўнай сцэне адбылося святочнае ўшанаванне пераможцаў жніва “Вялікай працай хлебаробаў уславім спадчыну сваю”. Сімвалічны дажынкавы сноп селетняга ураджаю ўрачыста ўручылі кіраўніку раёна БутаравуА.М. Старшыня райвыканкама павіншаваў усіх з паспяховым заканчэннем уборачнай кампаніі і выказаў шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам жніва за самаадданую працу. Памятны вымпел Кіраўскага раёна “Дажынкі - 2017” уручылі Чаранкову М.В- дырэктару ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Пераходны вымпел “Дажынкі - 2018” прыыняў Агафонаў М. К -дырэктар КСУП “Жылічы”, менавіта аграгарадок Жылічы будзе прымаць раённае свята “Дажынкі-2018.”
На працягу ўсяго дня працавалі тэматычныя падворкі “Гасцінна дзверы адчыняем”, дзе можна было пабачыць выставу ткацтва і вышыванкі, работы навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў і устаноў адукацыі, музейныя экспанаты. А на “Вуліцы народных талентаў” кожны змог падзівіцца на вырабы майстроў і паўдзельнічаць у майстар-класах.
Добры настрой усім дарылі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці клубных устаноў і навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў раёна. Увечары для гасцей свята з канцэртнай праграмай выступіла Ларыса Грыбалева, прайшла святочная дыскатэка “Рытмы розных пакаленняў”, а на прыканцы свята неба разфарбаваў святочны фейерверк.
Вольга Нігаматуліна, метадыст ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна”.
Фота Максіма Мікешына