У аграгарадку Запруддзе Круглянскага раёна адзначылі «Дажынкі»
Галоўнае свята хлебаробаў – раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» адбылося ў аграгарадку Запруддзе Круглянскага раена.
Удзельнікамі свята ў населеным пункце была закладзена алея з 24 клёнаў каля помніка воінам-землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўстаноўлены памятны знак – камень-валун з надпісам “Запруддзе. Дажынкі-2017”.
Пачалося мерапрыемства з параду пераможцаў раённага спаборніцтва ўборкі ўраджаю.
Далей на галоўнай сцэне свята прайшло ўшанаванне лепшых раённых гаспадарак, працаўнікоў вёскі, якія перамаглі ў калектыўным і індывідуальным спаборніцтве на жніве. Са словамі падзякі і віншавання да ўдзельнікаў жніва звярнуліся старшыня райвыканкама А. Л. Шчуплянкоў і начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама І. М. Аўсеенка.
Завяршылася мерапрыемства святочнай канцэртнай праграмай.
Цэнкер К.А., заг. аддзела КЗД РДК