У Бабруйске прайшоў прагляд праграм творчых калектываў на прадмет пацвярджэння звання “Залужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”
Хор народнай песні быў створаны ў лістападзе 1975 г. на базе цэхавай самадзейнасці Беларускага шыннага камбіната. У 1980 годзе яму прысвоена ганаровае званне «народны самадзейны калектыў», а ў 2006 годзе - званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». Стваральнік і кіраўнік хору да мая 2014 года - Балаханаў Віктар Яўстаф’евіч - Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР, член саюза музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час творчым жыццём калектыва спраўна кіруе Петракоў Васіль Іванавіч. Ужо на ранніх этапах станаўлення народнага хору гледачамі і слухачамі адзначалася высокае выканальніцкае майстэрства, навізна і самабытнасць яго рэпертуару. Калектыў захоўвае гістарычную памяць, непаўторны стыль выканання і ўнікальны рэпертуар, высокую пеўчую культуру. У рэпертуары народнага хору налічваецца больш за 50 вакальных твораў. Заўседы побач з кіраўніком у сузор’і таленавітых і прыгожых спевакоў і спявачак інструментальны ансамбль суправаджэння. У 2015 годзе калектыў адсвяткаваў 40 гадоў творчага жыцця.
Ансамбль танца «Юнацтва» створаны ў 1967 годзе. У 1972 годзе калектыву прысвоена званне «народны самадзейны калектыў». У жніўні 2005 года народнаму ансамблю танца «Юнацтва» прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». З 1989 года па цяперашні час калектывам кіруе Сяргей Васільевіч Лукашэвіч - лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За ўклад і выхаванне творчай моладзі», балетмайстарамі ансамбля з'яўляюцца ў мінулым ўдзельнікі калектыва - Ягор Сяргеевіч Увараў і Аляксандр Леанідавіч Герасімаў. На працягу ўсяго існавання ансамбль танца «Юнацтва» суправаджае ансамбль аркестровага суправаджэння. Ансамбль беражліва захоўвае лепшыя традыцыі беларускай танцавальнай культуры. Нацыянальны каларыт, самабытнасць, шчырасць і тэмперамент, асаблівы беларускі гумар - усё гэта знаходзіць адлюстраванне ў рэпертуары калектыва.
Члены атэстатыйнай камісіі ад Магілёўскай вобласці шчыра павіншавалі з юбілеем старшыню спецыяльнай камісіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дрынеўскага Міхаіла Паўлавіча, народнага артыста Беларусі, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, мастацкага кіраўніка дзяржаўнай установы “Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча”. Менавіта ў лютым Міхаіл Паўлавіч адзначыў сваё 75- годдзе з дня нараджэння.