У Бабруйскім раёне прайшло раённае свята “Зажынкі 2023”
11 ліпеня на сельскагаспадарчых угоддзях філіяла “Харчавік Агра” адкрытага акцыянернага таварыства “Чырвоны Харчавік АграСэрвіс” адбылося раённае свята “Зажынкі 2023”.
Перш, чым пайшлі жнейкі зажынаць першы сноп, вядучыя мерапрыемства прывіталі ўдзельнікаў мерапрыемства: кіраўніцтва Бабруйскага райвыканкама, кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. А таксама – будучых герояў жатвы, бо кожны з іх сваёй пленнай працай стварае наш з вамі дабрабыт, аддаючы цяпло сваёй душы зямлі і хлебу.
Удзельніцы творчых калектываў Бабруйскага раёну – народнага фальклорнага ансамбля “Дубрава” Цялушскага СДК, кіраўнік Н.Сяменава, народнага хора работнікаў культуры раённага Цэнтра культуры, кіраўнік Н.Меньшчыкава, студыі эстраднага пенія “Зефир” раённага Цэнтра культуры, кіраўнік В.Забашняя – прынеслі на ўскрай поля хлебушак духмяны, свянцоную соль, салодкае малачко і яйкі, каб пачаставаць гаспадара нівы. А потым зажалі першы сноп, які ўручылі старшыне Бабруйскага райвыканкама.
У выкананні салістаў народнага ансамбля народнай песні “Пярэзвы” (кіраўнік В.Грыгор’ева) гучалі вяселыя песні-пажаданні на добрую працу.
Н.А.Меньшчыкава, мастацкі кіраўнік ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна»
Фота В.Шэйкіна, раённая газета “Трыбуна працы”