У Бабруйску праходзіць прагляд мастацкіх праграм непрафесійных (аматарскіх) калектываў на прадмет пацверджання найменняў “узорны”, “народны”
19-20 кастрычніка 2023 года ў Бабруйску 10 творчых калектываў пацвярджаюць найменні перад рэспубліканскай атэстацыйнай камісіяй па праглядзе мастацкай праграмы непрафесійных (аматарскіх) калектываў на прадмет пацверджання найменняў “узорны”, “народны”.
19 кастрычніка свае творчыя праграмы прэзентавалі: народны ансамбль казачай песні “Вольніца” ўстановы культуры “Цэнтр вольнага часу і творчасці г.Бабруйска”; народны хор ветэранаў працы “Бабруйскія зоры” ўстановы культуры “Цэнтр вольнага часу і творчасці г.Бабруйска”; узорны харэаграфічны ансамбль “Карагод” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі г.Бабруйска”; узорная студыя выяўленчага мастацтва “Фантазия и Я” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі г.Бабруйска”; узорная студыя “Саломінка” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Бабруйска”; грамадскае аб’яднанне “Бабруйская гарадская дзіцяча-юнацкая ўзорная студыя выяўленчага мастацтва “Радуга”; народны ансамбль народнай песні “Славяне” санаторна-курортнага ўнітарнага прадпрыемства “Белпрафсаюзкурорт” Даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Санаторый імя У.І.Леніна”.
20 кастрычніка перад камісіяй найменне пацвярджаюць наступныя калектывы: узорны ансамбль танца “Задорынка” дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія-каледж мастацтваў г.Бабруйска”; узорны ансамбль танца “Акварэль” дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія-каледж мастацтваў г.Бабруйска”; узорная эстрадная студыя “Жамчужынка” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Росквіт”.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”