У Бялынічах адсвяткавалі свята “Каляды”
13 студзеня ў Бялынічах прайшло народнае свята “Каляды”, якое ладзілася на пляцоўцы каля навагодняй ёлкі горада.
Мерапрыемства пачалося з аповеду пра асаблівасці святкавання Каляд на Беларусі, калядныя традыцыі і абрады. У святочнай тэатралізаванай праграме “Калядкі прыйшлі да нас на святкі” выступілі калядныя гурты ў склад якіх увайшлі творчыя калектывы і салісты раённага Цэнтра культуры, Ланькаўскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу, Галоўчынская сельскага Дома культуры: народны эстрадны ансамбль “Колеры”, народны тэатр мініацюр “Імпульс”, ансамбль народнай песні “Жніво”, вакальны ансамбль “Медуніца”, удзельнікі аматарскага аб’яднання “У бабулінай хаце”.
Жыхары і госці горада, якія завіталі на свята, паўдзельнічалі ў калядных гульнях і абрадах, патанчылі, паглядзелі канцэртную праграму і проста адпачылі ў гэты, па-сапраўднаму зімовы, казачны, шчодры вечар са сваімі сем’ямі, знаёмымі і сябрамі.
Народнае свята “Каляды” арганізавалі і правялі таксама ў сельскіх клубных установах раёна.
Людміла Куранкова, метадыст РЦК ДУК “ЦКС Бялыніцкага раёна”