У Бялынічах вучоба пачалася весела!
Праграма мерапрыемства была насычанай і цікавай: салодкі стол, вясёлая дыскатэка, а таксама шматлікія конкурсы і забаўныя спаборніцтвы, якія арганізоўвалі вясёлыя клоўны Тошка і Цімошка разам са свавольнікам Карлсанам. У конкурсах таксама прымалі ўдзел і бацькі, якія прыйшлі на свята разам з дзецьмі. Амаль дзве гадзіны доўжылася свята. Яно праляцела, як адно імгненне, а запомніцца ўсім надоўга.
Людміла Куранкова, метадыст метадычнага аддзела Бялыніцкага РЦК