У Бялыніцкім раённым цэнтры культуры працягваецца цыкл выстаў «Свет нашых захапленняў»
З мэтай развіцця і папулярызацыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з сакавіка па кастрычнік ў Бялыніцкім раенным цэнтры культуры арганізаваны цыкл выстаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Агульная назва «Свет нашых захапленняў» аб’яднала творчыя работы ўдзельнікаў клубных фарміраванняў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і вырабы супрацоўнікаў клубных устаноў.
Кожны месяц дэманстраваліся творчыя работы, створаныя з прымяненнем мноства розных тэхнік і матэрыялаў. Яны ўраджвалі арыгінальнасцю аўтарскіх ідэй, тонкім густам і майстэрствам выканання. Вышыўка крыжыкам, карункапляценне, выцінанка, вырабы з саломкі і газетных трубачак, бісера – гэта далека не поўны пералік напрамкаў, у якіх працуюць Бялыніцкая майстры. Знайшлося месца на выставе і для тэхнік, якія хутка набіраюць папулярнасць і таксама маюць сваіх прыхільнікаў: «канзашы», квілінг, арыгамі, амігурумі. Таксама былі прадстаўлены калекцыі тэкстыльных лялек і іншыя.
Багата майстрамі Бялыніцкая зямля!
Метадыст РЦК Людміла Куранкова.