У Бялыніцкім раёне адбылося свята «Зажынкі»
2 жніўня ў СВК «Калгас Радзіма» Вішоўскага сельскага савета Бялыніцкіга раёна адбылося свята «Зажынкі».

З цёплымі словамі пажадання да камбайнераў звярнуўся старшыня калгаса Аляксандр Міхайлавіч Лапацентай.
Шмат цёплых слоў і пажаданняў прагучала ад намесніка старшыні Бялыніцкага райвыканкама Андрэя Аляксандравіча Ганчука. Настаяцель храма ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла пратаіерэй айцец Павел благаславіў усіх прысутных на пачатак плённай працы, а пасля сумеснай малітвы асвяціў першы сноп і збожжаўборачную тэхніку.

Звонкія песні гучалі над нівамі ў выкананні салістаў Бялыніцкага раённага Цэнтра культуры.
Пасля таго, як жнеі зжалі першы сноп, ён урачыста быў уручаны старшыні СВК «Калгас Радзіма» А.М. Лапацентаву, а таксама каравай з мукі леташняга ўраджаю. Кожнаму з камбайнераў былі падораны маленькія снапы.
Пасля каманды: «Па машынах! У добры шлях!» жніво пачалось.

Аксана Шагавік, вядучы метадыст ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна»