У Быхаўскім раёне працягваецца агляд-конкурс музейных куткоў і пакояў
11 красавіка была наведана Грудзінаўская бібліятэка-музей, якая створана ў 2010 годзе. Раней музейны пакой належыў Грудзінаўскаму Цэнтру культуры і дасуга. Экспанаты пачыналі збіраць разам работнікі бібліятэкі, тады яшчэ Грудіноўскага Дома культуры.
Зараз музейны фонд Грудзінаўскай бібліятэкі-музея налічвае 150 экспанатаў. На кожны экспанат аформлена інвентарная картка, у якую занесена назва прадмета, яго апісанне, даведкі аб тым, кто падавараў гэты экспанат, альбо хто яго зрабіў. На базе музейнайнага пакоя праводзяцца сумесныя мерапрыемствы Грудзінаўскага ЦК і Д і Грудзінаўскай бібліятэкі-музея па захаванню народных традыцый, святаў.
11 красавіка ў Грудзінаўскім ЦК і Д адбыўся таксама выязны канцэрт народнага тэатральнага калектыва “Крыніца”, народнага фальклёрнага калектыва “Багатуха”, а таксама салістаў Быхаўскага РЦК.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”