У Быхаўскім раёне праходзіць раённы агляд-конкурс музейных куткоў і пакояў
У Быхаўскім раёне працягваецца раённы агляд-конкурс музейных куткоў і пакояў, створаных пры ўстановах культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”. Дзясятага сакавіка мы наведалі музейны пакой, які створаны пры Глухскім сельскім Доме культуры. Экспанаты для музейнага пакоя збірае загадчык Дома культуры Галіна Трыманава.
У музейным пакоі сабраны рэчы хатняга побыту, гаспадарчыя прылады працы, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асаблівае месца ў музейным пакоі займае выстава гадзіннікаў, рушнікоў, самавараў. Прыладам працы для гападыні, такім як прас і качалка, таксама знайшлося месца сярод музейных экспанатаў. Напрыклад, прас раней награваўся вуголлем, якое бралася з печы. І гэтым прасам прасавалі святочнае аддзенне. А вось будзеннае аддзенне разгладжвалі з дапамогай качалак, якіх у музейным пакоі некалькі. Ёсць у пакоі калыска для немаўлятка, у якой гушкалі дзіцятка. Знайшлося тут месца і для сундука, у якім раней захоўвалі аддзенне.
Мясцовы жыхар Генадзь Верхаўцоў прынёс у дар люстэрка, якое захавалася з царскага часу. Сярод экспанатаў, якія вызываюць асаблівы гонар можна назваць некалькі паціфонаў, табакарэзку, хромавыя боты, зробленыя мясцовым майстрам. У гэтых ботах, яго жонка ішла да шлюбу. Ёсць тут нават хірургічныя інструменты часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Экспанаты музейнага этнаграфічнага пакоя даюць магчымасць зазірнуць у гістарычнае мінулае роднай вёскі і атрымаць уяўленне пра побыт нашага народа, яго культуру і духоўны свет.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”