У Быхаве прайшло свята “Восеньскі Кірмаш завітаў у горад наш”
Восень – гэта час правядзення Кірмашоў. Таму 24 кастрычніка ў Быхаве на Кірмашовай плошчы адбылося свята “Восеньскі Кірмаш завітаў у горад наш”. На цудоўным свяце сустрэліся тыя, хто шчыра працавалі, натхнёна і рупліва ўраджай здабывалі і тыя, хто прыйшлі набыць тавар на зіму. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел народны фальклорны калектыў “Багатуха”, народны калектыў папулярнай песні “Дняпроўскія зоры”, салісты гарадскіх устаноў культуры.
У гэты дзень прафесійнае свята адзначылі адказныя, уважлівыя, дысцыплінаваныя людзі, а менавіта аўтамабілісты і дарожнікі Беларусі. Таму, удзельнікі мастацкай самадзейнасці шчыра павіншавалі ўсіх, хто мае дачыненне да гэтай прафесіі, усіх, хто знаходзіцца за рулём аўтамабіля і падарылі ім музычныя падарункі.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”.