У Быхаве прайшоў гала-канцэрт творчых справаздач устаноў культуры клубнага тыпу Быхаўскага раёна
13 красавіка ў Быхаўскім раённым Цэнтры культуры адбыўся гала-канцэрт творчых справаздач устаноў культуры клубнага тыпу Быхаўскага раёна «Квітней і слаўся талентамі, Быхаўская зямля».
У фае Цэнтра культуры была наладжана работа выставы «Хараство чароўных рук», на якой былі прадстаўлены работы ўдзельнікаў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Няражскага, Лудчыцкага сельскіх клубаў, Чырвонаслабодскага і Макранскага СДК.
У канцэрце прынялі ўдзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы сельскіх устаноў культуры. Сямейна-родасны калектыў «Радня» Тайманаўскага СК, вакальныя групы Палянінавіцкага СДК і Глухскага СДК, харэаграфічны калектыў Абідавіцкага СДК, тэатральны гурток «Маска» Баркалабаўскага КСЦ, трыо Чырвонаберажскага СК і іншыя калектывы. Праграма канцэрта была насычанай і цікавай. Самадзейныя калектывы і асобныя выканаўцы, адзін за адным выходзілі на сцэну, каб здзівіць і ўразіць гледачоў. І гэта атрымоўвалася, доказам чаму сталі гучныя апладысменты гасцей.
Пераможцы атрымалі дыпломы. Дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны Абідавіцкі СДК і Тайманаўскі СК. Дыпломы другой ступені атрымалі Макранскі СДК і Чырвонаберажскі СК. Дыплом трэцяй ступені ў Глухскага, Палянінавічская СДК, Дуброўскага і Чырвонабеларускага СК.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»