У Чэрыкаве адбыліся ўрачыстыя провады ў шэрагі Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь
Для гэтага пастараліся работнікі раённага Цэнтра культуры. У апошні дзень кастрычніка тут у чарговы раз адбыліся ўрачыстыя провады ў шэрагі Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстым сходзе прынялі ўдзел будучыя абаронцы радзімы - хлопцы нашага горада, члены іх сем'яў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.
Урачыстая цырымонія пачалася ў УК «Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей», дзе праходзіла аглядная экскурсія па экспазіцыям музея, і наведванне выставы «Кветкавы рай» Ядвігі Сінько (г.Маладзечна). Прызыўнікам былі ўручаны кісеты з Чэрыкаўскай зямлёй. З пажаданнямі ў дарогу выступіла маці прызыўніка, з яе рук хлопцы атрымалі мацярынскі каравай.
Ваенкам раёна ўручыў хлопцам павесткі, выказаў пажаданні і прапановы. З адказным словам ад маладых прызыўнікоў выступіў Аляксандр Крышталёў.
Спецыялістамі раённага Цэнтра культуры для навабранцаў быў дадзены яркі святочны канцэрт. Артысты пажадалі маладым хлопцам лёгкай службы, добрых камандзіраў і новых сяброў.
Зубарава А.У., метадыст інфармацыйна-метадычнага аддзела ДУК "Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна"