У Дабрэйкаўскім Доме народнай творчасці адбыўся канцэрт народнога ансамбля народнай песні і музыкі “Бліскавіца”
21 лютага ў Дабрэйкаўскім Доме народнай творчасці ДУК “Централізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна” адбыўся канцэрт народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Бліскавіца” раёнага Дома культуры.
Мерапрыемства мела назву “Во славу нашей Родины!” і было прысвечана Дню абаронцаў Айчыны. Шчырыя словы гучалі ў адрас мужчын аграгарадка, успаміналі і Вялікую Айчынную вайну.
Калектыў прадставіў цікавую праграму, у якую ўваходзілі знаёмыя ўсім народныя песні на беларускай і рускай мовах, песні ваенных гадоў, а таксама некалькі сучасных кампазіцый.
Жыхары аграгарадка цёпла прынялі артыстаў, гучалі апладысменты, нягледзячы на пахмурнае надвор’е, панавала атмасфера радасці і шчасця.
Н. В.Світкова, загадчык Дабрэйкаўскім Домам народнай творчасці ДУК “Централізаваная клубная сістэма Шклоўскаго раёна”
Фота: Н.Н.Ганчарова, загадчык аддзела метадычнай работы ДУК “Централізаваная клубная сістэма Шклоўскаго раёна”