У Глуске шумна і весела святкавалі Масленіцу

Праграма свята была насычанай – тэатралізаваная праграма, канцэрт, гульні для дарослых і дзяцей, выставы – продаж вырабаў глускіх майстроў і умельцаў, перацягванне каната, конкурс на падняцце гіры, маслянічны слуп з прызамі, вароты шчасця, спальванне пудзіла Зімы, хараводы ды танцы.
Гасцей свята частавалі блінамі на любы густ: тонкімі блінцамі і тоўстымі аладкамі, з начынкай і без, з ікрой, шакаладам, і нават бліннымі роламі. Усе гэта падрыхтавалі ўстановы культуры Глускага раёна.
А сярод сельскіх ўстаноў культуры прайшой конкурс “Лепшы блін”. Ніхто з удзельнікаў не застаўся без увагі журы.
Так у намінацыі “Самы шырокі асартымент” адзначылі Завалочыцкі сельскі Дом культуры, у намінацыі “Блінная кампазіцыя” лепшы Бярозаўскі сельскі Дом культуры, самы вялікі блін быў у Каткаўскім сельскім клубе, а самы высокі блінны стоўб зрабілі работнікі Клетненскага сельскага Дома культуры, найсмачнейшы блін спяклі у Калацічскім сельскім Доме культуры, а дыплом за самы крэатыўны блін знайшоў свайго уладальніка у Усцярхоўскім сельскім клубе, у намінацыі “Лепшая фаршыроўка бліна” адзначылі Слаўкавіцкі сельскі клуб. Першае месца заняў Заеліцкі сельскі Цэнтр культуры, а Гран-пры Завалочыцкі сельскі Дом культуры.







А.М. Матусевіч, метадыст па інфармацыйна-аналітычная дзейнасці РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Глускага раёна”