У Глусскім раёне прайшла канцэртная праграма з нагоды 50-годдзя з дня заснавання народнага вакальнага ансамбля “Крынічанька”
6 снежня 2024 года глядзельная зала раённага Цэнтра культуры і вольнага часу “Арыён” Глускага раёна сабрала гледачоў з нагоды 50-годдзя з дня заснавання народнага вакальнага ансамбля “Крынічанька”, які дзейнічае пры Цэнтры.
Прыхільнікі народнай песні паглядзелі і паслухалі творчыя нумары калектыву-юбіляра і іншых народных калектываў раёна, якія прыйшлі з музычнымі падарункамі на свята – народны ансамбль народнай песні “Вярбічанька” Клетненскага сельскага дома культуры, народны вакальны ансамбль “Зносіны” раённага Цэнтра культуры і вольнага часу “Арыён”, народны ансамбль народнай песні “Вяночак” Завалочыцкага сельскага дома культуры.
У канцэртнай праграме былі не толькі песні ды танцы, гледачам – аматарам народнай песні, быў прапанавы відэафільм, у якім яны больш падрабязна пазнаеміліся з калектывам, з яго гісторыяй – як пачыналася дзейнасць ансамбля, першыя кіраўнікі, першыя удзельнікі, дасягненні, цяжкасці, з якімі сутыкнуўся калектыў на сваім творчым шляху, чым жыве калектыў зараз.
За 50 год змяніліся кіраўнікі і акампаніатары, удзельнікі, рэпертуар, а “Крынічанька” працягвае свой творчы шлях і дарыць людзям радасць.
А.М.Матусевіч, кіраўнік народнага вакальнага ансамбля “Крынічанька” ГУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Глускага раёна”