У Год гістарычнай памяці ў Магілёве стартаваў фестываль народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная”
Сёння, 14 красавіка на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы распачаўся фестываль народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная”. Адкрывае фестываль творчая прэзентацыя Бабруйскага раёна. Падчас мерапрыемства адбудзецца канцэрт з удзелам лепшых творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў, выстава майстроў народнай творчасці, выстава страў нацыянальнай кухні. Творчая прэзентацыя Бабруйскага раёна будзе ўключаць у сябе поспехі, дасягненні гістарычнай спадчыны, пакажа культурнае багацце, а таксама асаблівасці народных традыцый і рамёстваў раёна.